Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мыла, ✂, н.

  1. Рэчыва з тлушчу і шчолачы, якое лёгка раствараецца ў вадзе і ўжываецца для мыцця.

    • Гаспадарчае м.
    • Туалетнае м.
  2. Белая пена ў коней ад поту.

    • Коні ў мыле.

|| прым. мыльны, ✂.

мылавар, ✂, м.

Спецыяліст па мылаварэнню.

|| прым. мылаварскі, ✂.

мылаварня, ✂, ж.

Прадпрыемства, якое вырабляе мыла.

мылаварэнне, ✂, н.

Выраб мыла.

|| прым. мылаварны, ✂.

  • М завод.

мыліца, ✂, ж.

Палка з папярочынамі ў версе і ў сярэдзіне, на якую рукой апіраецца хворы на ногі.

  • Асцярожна крочыў на мыліцах салдат.

|| прым. мылічны, ✂.

мыліцца, ✂; незак.

  1. гл. мыліць.

  2. Распускаючыся ў вадзе, даваць пену.

    • Мыла добра мыліцца.

мыліць, ✂; незак.

  1. Намыльваць мылам з вадою.

    • М. рукі.
  2. што. Распускаць мыла ў вадзе.

    • М. ваду.

◊

  • Мыліць шыю каму (разм.) — выказваць папрок, незадаволенасць кім-н.

|| звар. мыліцца, ✂.

|| зак. намыліцца, ✂.

мылкі, ✂.

Які дае многа пены.

  • Мылкае мыла.

|| наз. мылкасць, ✂.

мыльніца, ✂, ж.

Каробачка для мыла.

мыляць, ✂; незак. (разм.).

Варушыць губамі.