Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мыш, ✂, ж.

Невялікі грызун з вострай мордачкай і доўгім хвастом.

|| памянш. мышка, ✂.

|| прым. мышыны, ✂.

  • М. колер (шэры).

мышалоўка, ✂, ж.

Пастка для лоўлі мышэй.

|| прым. мышаловачны, ✂.

мышаня, ✂ і мышанё, ✂, н.

Дзіцяня мышы.

мышападобны, ✂.

Падобны чым-н. на мыш.

  • Сямейства мышападобных (наз.).

мышасты, ✂.

Шэры, такога колеру, як мыш (пра масць коней).

мышца, ✂, ж.

Орган цела чалавека і жывёлы здольны скарачацца і забяспечваць функцыю руху частак цела.

  • Сардэчная м.

|| прым. мышачны, ✂.

  • Мышачныя валокны.

мыш’як, ✂, м.

Хімічны элемент, цвёрдае рэчыва, што ўваходзіць у састаў некаторых мінералаў, а таксама прэпараты з гэтага рэчыва, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне і тэхніцы.

|| прым. мыш’яковы, ✂.