Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

донар, , м.

Той, у каго бяруць кроў для пералівання або які-н. орган для перасадкі раненым, хворым.

|| прым. донарскі, .

  • Донарская кроў.

донг, , м.

Грашовая адзінка, якая функцыяніруе ў Рэспубліцы В’етнам.

донжуан, , м.

Шукальнік любоўных прыгод, спакуснік жанчын [па імю літаратурнага героя].

|| прым. донжуанскі, .

  • Донжуанскія паводзіны.

донжуанства, , н.

Паводзіны, уласцівыя донжуану.

донка, , ж.

Вуда для лоўлі рыбы са дна вадаёма.

  • Ставіць донкі.

|| прым. доначны, .

донкіхот, , м.

Фантазёр, які самааддана змагаецца за адцягненыя ідэалы дабра [ад імя героя рамана іспанскага пісьменніка Сервантеса].

  • Ці мала яшчэ сустракаецца донкіхотаў.

|| прым. донкіхоцкі, .

донкіхотнічаць, ; незак.

Весці сябе як донкіхот.

|| наз. донкіхоцтва, .

допінг, , м.

Сродак, які штучна падбадзёрвае арганізм на кароткі час.

|| прым. допінгавы, .

допіс, , м.

Карэспандэнцыя, нататка ў газету, часопіс і пад.

  • Селькораўскі д.

допуск, , м.

  1. Права на ўваход куды-н.

    • Мець д. у лабараторыю.
    • Д. да хворага.
  2. Гранічна дапушчальнае адхіленне ад патрэбнага размеру пры вырабе чаго-н. (спец.).

|| прым. допускны, і дапускны, .