Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гайдацца, і гойдацца, , незак.

Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз.

  • Г. на хвалях.

|| аднакр. гайдануцца, .

гайдаць, і гойдаць, , незак.

Рытмічна хістаць з боку ў бок або зверху ўніз.

  • Лодку гайдала (безас.).

|| аднакр. гайдануць, .

|| наз. гайданне, і гойданне, .

гайдук, , м.

  1. Паўстанец-партызан на Балканах і ў Венгрыі ў эпоху турэцкага ўладарніцтва.

  2. Слуга, выязны лакей часоў прыгоннага права.

    • Панскі г.

|| прым. гайдучны, .

гайка, , ж.

Дэталь з адтулінай, што мае вінтавую разьбу, для накручвання на што-н.

  • Аслаблі гайкі ў каго (разм. іран.) — пра таго, хто не мае волі, не здолен дзейнічаць.

  • Падкруціць (закруціць) гайку (гайкі) (разм.) — строга патрабаваць.

|| прым. гаечны, .

  • Гаечная разьба.
  • Г. ключ (для закручвання гаек).

гаймараў:

  • гаймарава поласць — поласць, што знаходзіцца у верхняй сківіцы чалавека, па два бакі носа.

гаймарыт, , м.

Запаленне слізістай абалонкі гаймаравай поласці.

|| прым. гаймарытны, .

гайня, , ж. (абл.).

Зграя.

  • Г. ваўкоў.

гак1, , м.

  1. Металічны крук.

    • Гакам зачапіць за бервяно.
  2. Востры шып у падкове.

    • Гэты г. не кавальскай работы.

  • З гакам (разм.) — з лішкам.

  • Тры кіламетры з гакам.

|| прым. гакавы, .

гак2, выкл. у знач. вык. (разм.).

Ужываецца ў значэнні дзеяслова гакнуць (гакнуцца).

  • Мядзведзю г. у лоб!
  • Паслізнуўся і г. аб камень.

гакнуцца, ; зак. (разм.).

Моцна ўдарыцца.

  • Г. аб шафу.