Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

электрычка, , ж. (разм.).

Электрычная чыгунка, а таксама поезд такой чыгункі.

  • Вячэрняя э.

электрычнасць, , ж.

  1. Сукупнасць з’яў, у якіх выяўляецца існаванне, рух, узаемадзеянне зараджаных часціц.

    • Вучэнне аб электрычнасці.
  2. Энергія, што атрымліваецца ў выніку выкарыстання такіх з’яў.

    • Прымяненне электрычнасці ў тэхніцы.
  3. Асвятлення, атрыманае на аснове гэтай энергіі.

    • Запаліць э.

|| прым. электрычны, .

  • Э. зарад.
  • Э. ток.
  • Электрычная лямпа.

элемент, , м.

  1. Састаўная частка чаго-н., .кампанент.

    • Культура складаецца з многіх элементаў.
  2. Доля, некаторая частка ў складзе чаго-н.

    • Інтэрнацыянальныя элементы ў беларускай тэрміналогіі.
  3. мн. Асновы, пачатак чаго-н. (кніжн.).

    • Элементы матэматыкі.
  4. Пра чалавека, асобу як члена якой-н. сацыяльнай групы.

    • Прагрэсіўныя элементы грамадства.
  5. Простае рэчыва, якое не раскладаецца на састаўныя часткі звычайнымі хімічнымі метадамі (спец.).

    • Перыядычная сістэма элементаў (Мендзялеева).
  6. Хімічная крыніца электрычнага току.

    • Гальванічны э.

|| прым. элементны, .

элементарны, .

  1. Які мае адносіны да элементаў (у 6 знач.).

    • Э. састаў рэчыва.
  2. Пачатковы, што адносіцца да асноў чаго-н.

    • Элементарная фізіка.
    • Элементарныя веды.
  3. перан. Нескладаны, прасцейшы, такі, які павінен быць вядомы кожнаму.

    • Элементарныя пытанні правапісу.
    • Элементарныя правілы паводзін.
  4. перан. Спрошчаны, павярхоўны, абмежаваны.

    • Э. прынцып работы рухавіка.

|| наз. элементарнасць, .

элеўтэракок, , м.

Хмызняковая расліна, якая валодае лекавымі ўласцівасцямі.

|| прым. элеўтэракокавы, .