элемент, , м.

  1. Састаўная частка чаго-н., .кампанент.

    • Культура складаецца з многіх элементаў.
  2. Доля, некаторая частка ў складзе чаго-н.

    • Інтэрнацыянальныя элементы ў беларускай тэрміналогіі.
  3. мн. Асновы, пачатак чаго-н. (кніжн.).

    • Элементы матэматыкі.
  4. Пра чалавека, асобу як члена якой-н. сацыяльнай групы.

    • Прагрэсіўныя элементы грамадства.
  5. Простае рэчыва, якое не раскладаецца на састаўныя часткі звычайнымі хімічнымі метадамі (спец.).

    • Перыядычная сістэма элементаў (Мендзялеева).
  6. Хімічная крыніца электрычнага току.

    • Гальванічны э.

|| прым. элементны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)