Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трушком, прысл.

Дробнай рыссю.

  • Конь бег т.

трушок, ✂, м. (разм.).

Павольны бег, трух.

  • Конь перайшоў на т.

трушчыцца, ✂; незак. (разм.).

Ламацца, крышыцца.

  • Лёд трушчыцца.

трушчыць, ✂; незак. (разм.).

  1. Біць, крышыць на дробныя часткі.

    • Т. шкло.
  2. Ламаць, крышыць, разбураць.

    • Танкі трушчылі ўсё на сваім шляху.

|| зак. струшчыць, ✂.

тры, ліч.

  1. Лік, лічба і колькасць 3.

    • На тры дні.
  2. Тое, што і тройка (у 2 знач.).

    • За сачыненне атрымаў т.

|| парадкавы ліч. трэці, ✂.

трыадзінства, ✂, н.

Адзінства трох сутнасцей, з’яў, рыс.

○

  • Драматычнае трыадзінства — адзінства часу, месца і дзеяння, якое захоўвалася класічнай драматургіяй.

трыадзіны, ✂.

Які складаецца з трох частак, трох элементаў, што ўтвараюць адзінства.

трыбун, ✂, м. (высок.).

Грамадскі дзеяч — выдатны прамоўца і публіцыст.

  • Народны т.

трыбуна, ✂, ж.

  1. Узвышэнне для выступлення прамоўцы.

    • Аратар падняўся на трыбуну.
  2. перан. Месца, сфера, дзе праходзіць грамадская дзейнасць каго-н.

    • Грамадская т.
  3. Збудаванне лавак для публікі (на стадыёнах, плошчах і пад.).

|| прым. трыбунны, ✂.

трыбунал, ✂, м.

Надзвычайны судовы орган.

  • Ваенны т.