Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

электрод, , м. (спец.).

  1. Праваднік, пры дапамозе якога частка электрычнага ланцуга, што ўтвараецца правадамі, злучаецца з часткай ланцуга, што праходзіць у неметалічным асяроддзі (вадкасці, газе і інш.).

    • Дадатны э. (анод).
    • Адмоўны э. (катод).
  2. Элемент канструкцыі, па якім куды-н. падводзіцца электрычны ток.

    • Зварачны э.

|| прым. электродны, .

электроліз, , м. (спец.).

Хімічны працэс распаду рэчыва на састаўныя часткі пры праходжанні праз яго электрычнага току.

|| прым. электролізны, .

электрометр, , м.

Прыбор для вымярэння электрычнага напружання, электрычнага патэнцыялу.

электрон, , м. (спец.).

Элементарная часціца з найменшым адмоўным электрычным зарадам.

|| прым. электронны, .

электроніка, , ж.

Навука аб узаемадзеянні электронаў з электрамагнітнымі палямі і аб метадах стварэння электрычных прыбораў і ўстройстваў.

электронна-...

Першая частка складаных слоў са знач. электронны (у 2 знач.), напр. электронна-акустычны, электронна-аптычны, электронна-вылічальны, электронна-вымяральны, электронна-лічыльны, электронна-мікраскапічны, электронна-ядзерны.

электронна-вылічальны, .

Які мае адносіны да электронных сродкаў, прызначаных для вылічальных аперацый, пераўтварэння інфармацыі, для кіравання механізмамі, агрэгатамі і пад.

  • Электронна-вылічальная машына.

электронны, .

  1. гл. электрон.

  2. Звязаны з выкарыстаннем уласцівасцей электронаў, заснаваны на іх уласцівасцях.

    • Электронная вылічальная машына (ЭВМ).
    • Э. мікраскоп.
    • Электронная лінза.

электрызаваць, ; зак. і незак.

  1. Перадаць (перадаваць) якому-н. целу электрычны разрад.

  2. перан. Узбудзіць, давесці (узбуджаць, даводзіць) да пэўнага стану.

|| зак. наэлектрызаваць, .

|| звар. наэлектрызавацца, .

|| наз. электрызацыя, .

электрык1, , м.

  1. Спецыяліст у галіне электрычнасці, электратэхнікі.

  2. Электратэхнік, электраманцёр.

    • Выклікаць электрыка.