дзесятковы, ✂.
Заснаваны на лічэнні дзесяткамі.
- Дзесятковая сістэма мер і вагі.
○
дзесятнік, ✂, м.
Асоба ніжэйшага тэхнічнага персаналу, якая кіруе групай рабочых на будаўніцтве, лясных распрацоўках і інш.
дзесяці...
Першая частка складаных слоў са знач.:
- што змяшчае дзесяць якіх-н. адзінак, напр. дзесяцірублёвы, дзесяцітонны, дзесяціствольны;
- які адносіцца да дзесяці, да дзесятага, напр. дзесяцігадзінны (цягнік), дзесяцікласнік.
дзесяціборац, ✂, м.
Спартсмен, удзельнік дзесяціборства.
дзесяціборства, ✂, н.
Спартыўнае спаборніцтва па дзесяці відах лёгкай атлетыкі.
дзесяцігоддзе, ✂, н.
-
Тэрмін у дзесяць год.
-
чаго. Гадавіна падзеі, што адбылася дзесяць год таму назад.
- Д. інстытута (дзесяць год са дня заснавання).
|| прым. дзесяцігадовы, ✂.