Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трасільшчык, ✂, м. (спец.).

Рабочы, заняты ачысткай ільнянога валакна на трасілцы.

|| ж. трасільшчыца, ✂.

трасіраваць​1, ✂; зак. і незак.

  1. Абазначыць (абазначаць) трасу (у 1 знач.).

  2. Пакінуць (пакідаць) след пры палёце (пра кулю, снарад і пад.).

|| наз. трасіраванне, ✂ і трасіроўка, ✂.

трасіраваць​2, ✂; зак. і незак. (спец.).

У фінансавай справе: перавесці (пераводзіць) выплату грошай на другую асобу.

|| наз. трасіраванне, ✂ і трасіроўка, ✂.

трасіруючы, ✂.

Які пры палёце пакідае бачны след і гэтым дапамагае весці далейшы прыцэл (пра кулю, снарад).

  • Трасіруючая куля.

траска, ✂, ж.

Прамысловая рыба сямейства трасковых, якая водзіцца ў паўночных морах.

  • Марожаная т.

|| прым. трасковы, ✂.

трасканіна, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і траскатня.

траскатня, ✂, ж. (разм.).

  1. Працяжны трэск, шум, стук.

    • Т. кулямёта.
  2. перан. Бясконцая балбатня, пустыя размовы.

    • У вершы многа траскатні.

траскун, ✂, м.

  1. Жук сямейства лістаедаў, які ўтварае трэск, тручыся краямі брушка аб надкрыллі.

  2. Моцны мароз (разм.).

траскучы, ✂.

  1. Які ўтварае трэск (у 1 і 2 знач.).

  2. перан. Пусты, беззмястоўны, разлічаны на знешні эфект (аб размове, словах).

◊

  • Траскучы мароз (разм.) — вельмі моцны мароз.

|| наз. траскучасць, ✂.

траста, ✂, ж. (спец.).

Сцёблы льну, канапель, якія вылежаліся або вымаклі.