Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

двухстволка, ✂, ж.

Паляўнічая стрэльба з двума стваламі; дубальтоўка.

двухствольны, ✂.

Які мае два ствалы, распаўсюджваецца на два ствалы.

  • Двухствольнае ружжо.
  • Двухствольнае свідраванне.

двухстворкавы, ✂.

З дзвюма створкамі.

  • Двухстворкавыя дзверы.
  • Двухстворкавая ракавіна малюска.

двухсхільны, ✂.

Які мае два схілы.

  • Д. дах.

двухсэнсавы, ✂.

З дваякім сэнсам; які можна дваяка разумець.

  • Д. выраз.
  • Двухсэнсавае становішча.

|| наз. двухсэнсавасць, ✂.

двухтактавы, ✂, (спец.).

  1. Працягласцю ў два такты.

    • Двухтактавая паўза.
  2. Пра рухавік унутранага згарання, у якім рабочы працэс адбываецца за два хады поршня.

    • Д. матор.

двухтомнік, ✂, м.

Двухтомнае выданне твораў.

  • Д. Максіма Багдановіча.

двухтомны, ✂.

Які складаецца з двух тамоў.

  • Д. збор твораў.

двухтыднёвы, ✂.

  1. Які працягваецца два тыдні.

    • Д. адпачынак.
  2. Узростам у два тыдні.

    • Двухтыднёвыя парасяты.

двухтысячны, ✂.

  1. Ліч. парадкавы ліч. да дзве тысячы.

  2. Які налічвае дзве тысячы.

    • Д. атрад.
  3. Вартасцю ў дзве тысячы рублёў (разм.).

    • Д. дыван.