Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цямкі, ✂ (разм.).

Тое, што і цямлівы.

|| наз. цямкасць, ✂.

цямлівы, ✂ і цямны, ✂ (разм.).

Кемлівы, разумны, здагадлівы.

|| наз. цямлівасць, ✂.

цямляк, ✂, м.

Пятля з рэменя, стужкі і пад. на эфесе ручной халоднай зброі (шаблі, шпагі і пад.).

  • Шашка з раменным цемляком.

|| прым. цямлячны, ✂.

цямнецца, ✂; незак.

Тое, што і цямнець (у 2 і 3 знач.).

|| зак. сцямнецца, ✂.

цямнець, ✂; незак.

  1. Станавіцца цёмным, цямнейшым; траціць яркасць.

    • Срэбра з часам цямнее.
  2. безас. Пра надыход цемнаты; змяркацца.

    • Улетку позна цямнее.
  3. Вылучацца сваім цёмным колерам, віднецца (пра што-н. цёмнае).

    • Здалёк цямнеў лес.
    • На фоне неба цямнела нейкая постаць.

|| зак. пацямнець, ✂ і сцямнець, ✂.

|| наз. пацямненне, ✂.

цямніца, ✂, ж. (уст.).

Месца зняволення, турма.

|| прым. цямнічны, ✂.

цямніць, ✂; незак.

  1. Рабіць цёмным, цямнейшым.

  2. Гаварыць блытана, няпраўду (разм.).

    • Ты штосьці цямніш са сваім ад’ездам.

цямно:

  • да цямна — да позняга вечара; ад цямна да цямна — увесь дзень, ад рання да позняга вечара.

цямнота, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і цемната.

цямочак:

  • на цямочку — вельмі рана, на світанні.