цямнець,
-
Станавіцца цёмным, цямнейшым; траціць яркасць.
- Срэбра з часам цямнее.
-
безас. Пра надыход цемнаты; змяркацца.- Улетку позна цямнее.
-
Вылучацца сваім цёмным колерам, віднецца (пра што
-н. цёмнае).- Здалёк цямнеў лес.
- На фоне неба цямнела нейкая постаць.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)