Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

электрафон, ✂, м.

Устройства для ўзнаўлення гуку, запісанага на грампласцінках.

|| прым. электрафонны, ✂.

электрахаладзільнік, ✂, м.

Халадзільны агрэгат, што працуе на электраэнергіі.

электрахімія, ✂, ж.

Раздзел фізічнай хіміі, які вывучае сувязь электрычных і хімічных працэсаў.

|| прым. электрахімічны, ✂.

электраход, ✂, м.

Самаходнае судна з электрарухавікамі.

|| прым. электраходны, ✂.

электрацяга, ✂, ж.

Прымяненне электраэнергіі ў якасці цягі на транспарце.

электрашок, ✂, м. (спец.).

Метад лячэння псіхічных расстройстваў шляхам электрычных разрадаў.

|| прым. электрашокавы, ✂.

электраэнергія, ✂, ж.

Электрычная энергія.

электробус, ✂, м.

Мнагамесная транспартная машына, якая працуе на акумулятарных батарэях без рэек і проваду.

|| прым. электробусны, ✂.

электрод, ✂, м. (спец.).

  1. Праваднік, пры дапамозе якога частка электрычнага ланцуга, што ўтвараецца правадамі, злучаецца з часткай ланцуга, што праходзіць у неметалічным асяроддзі (вадкасці, газе і інш.).

    • Дадатны э. (анод).
    • Адмоўны э. (катод).
  2. Элемент канструкцыі, па якім куды-н. падводзіцца электрычны ток.

    • Зварачны э.

|| прым. электродны, ✂.

электроліз, ✂, м. (спец.).

Хімічны працэс распаду рэчыва на састаўныя часткі пры праходжанні праз яго электрычнага току.

|| прым. электролізны, ✂.