Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крык, ✂, м.

  1. Моцны, вельмі рэзкі гук голасу.

    • У лесе пачуўся к.
    • К. адчаю (перан.).
    • К. душы (перан.).
    • Апошні к. моды (перан. пра модную навінку).
  2. Нападкі, папрокі рэзкім голасам.

крыклівы, ✂.

  1. Які многа, часта крычыць.

    • Крыклівыя дзеці.
  2. Прарэзлівы, гучны, непрыемна рэзкі.

    • К. голас.
  3. перан. Які прымушае звярнуць на сябе ўвагу сваёй стракатасцю, яркасцю.

    • Крыклівыя афішы.
    • К. ўбор.

|| наз. крыклівасць, ✂.

крыкун, ✂, м. (разм.).

  1. Крыклівы чалавек.

  2. Пра таго, хто многа і попусту гаворыць.

|| ж. крыкуха, ✂.

крылан, ✂, м.

Млекакормячая жывёліна атрада рукакрылых, роднасная кажану.

крылатка, ✂, ж.

Шырокая мужчынская адзежына ў выглядзе накідкі, плашча з палярынай (насілі ў 19 — пачатку 20 ст.).

крылаты, ✂.

  1. Які мае крылы (у 1, 2 і 3 знач.).

    • К. птах.
    • Крылатая ракета.
  2. перан. Акрылены, узнёслы.

    • Крылатая фантазія.

◊

  • Крылатыя словы — трапныя, характэрныя словы, якія сталі хадавымі, шырокаўжывальнымі.

|| наз. крылатасць, ✂.

крылле, ✂, н., зб.

Крылы.

|| прым. крыллевы, ✂.

крыло, ✂, н.

  1. Орган лятання ў птушак, насякомых, а таксама некаторых млекакормячых.

    • К. качкі.
    • К. кажана.
    • Апусціць крылы (таксама перан. страціць энергію, бадзёрасць).
    • Падрэзаць крылы (таксама перан. перашкодзіць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць).
  2. Плоская паверхня самалёта, якая падтрымлівае яго ў паветры.

  3. Лопасць ветранога млына або параходнага вінта.

  4. Покрыўка над колам аўтамабіля, веласіпеда і пад. для засцярогі ад пырскаў вады і гразі.

  5. Бакавы корпус або бакавая частка пабудовы.

    • Левае к. бальніцы.
  6. Левая або правая частка строю, баявога парадку войска; фланг.

  7. Крайняя (левая або правая) групоўка якой-н. арганізацыі.

◊

  • Пад крылом — пад чыёй-н. апекай (жыць, знаходзіцца і пад.).

|| памянш. крыльца, ✂.

|| прым. крылавы, ✂.

крыль, ✂, м.

Прамысловая назва некаторых відаў марскога рачка.

|| прым. крылевы, ✂.

крымінагенны, ✂, (спец.).

Здольны прывесці да злачынстваў; злачынны.

  • Крымінагеннае здарэнне.
  • Крымінагенная абстаноўка.

|| наз. крымінагеннасць, ✂.