Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

давалачыся, ; зак. (разм.).

З цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога-н. месца.

  • Ледзь давалокся да хаты.

|| незак. давалакацца, .

давальны:

  • давальны склон — склон, які адказвае на пытанне каму-чаму?

даварыцца, ; зак.

Зварыцца канчаткова; стаць гатовым для ўжывання.

  • Мяса даварылася.

давацца, ; незак.

  1. гл. дацца.

  2. Дазваляць што-н. рабіць з сабой.

    • Гэты конь спакойны, кожнаму даецца.
  3. Лёгка засвойвацца.

    • Матэматыка яму лёгка даецца.

  • Не давацца ў крыўду — умець абараніць сябе.

даваць, ; незак.

  1. гл. даць.

  2. давай (давайце), часц. ў спалучэнні з інф. незак. ці 1 ас. мн. буд. азначае запрашэнне зрабіць што-н. (разм.).

    • Давай бегаць.
    • Давайце паснедаем.
  3. давай, часц. з інф. незак. Ужыв. у знач. пачаў, стаў, узяўся энергічна рабіць што-н.

    • Раззлаваўся дзед, адперазаў папружку і давай гнаць падшыванцаў з саду.

даваявацца, ; зак. (разм.).

Ваюючы, пацярпець няўдачу.

  • Порт-Артур паў. Даваяваўся Курапаткін!

даведацца, ; зак.

  1. што, чаго, пра каго-што, аб кім-чым. Сабраць, атрымаць звесткі аб кім-, чым-н.

    • Многае або многа чаго даведаўся з кніг.
    • З розных крыніц даведаўся пра дзейнасць Ф.Скарыны.
  2. аб кім-чым, пра каго-што. Атрымаць даведку.

    • Д. аб стане хворага.
  3. Наведаць каго-н., прыйсці да каго-н.

    • Д. бацькі.

|| незак. даведвацца, .

даведачны, .

Які дае даведкі або змяшчае розныя даведкі.

  • Даведачнае бюро.
  • Даведачная кніга.

даведка, , ж.

  1. Звесткі аб чым-н., атрыманыя кім-н. пасля пошукаў.

    • Звярнуцца за даведкай.
  2. Дакумент з такімі звесткамі.

    • Д. з месца работы.

даведнік, , м.

Даведачная кніга.

  • Тэлефонны д.
  • Арфаграфічны д.