даваць, ; незак.

  1. гл. даць.

  2. давай (давайце), часц. ў спалучэнні з інф. незак. ці 1 ас. мн. буд. азначае запрашэнне зрабіць што-н. (разм.).

    • Давай бегаць.
    • Давайце паснедаем.
  3. давай, часц. з інф. незак. Ужыв. у знач. пачаў, стаў, узяўся энергічна рабіць што-н.

    • Раззлаваўся дзед, адперазаў папружку і давай гнаць падшыванцаў з саду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)