Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

двайковы, ✂, (спец.).

Заснаваны на лічэнні двойкамі (парамі).

  • Двайковая сістэма злічэння.

двайнік​1, ✂, м.

Чалавек, які мае поўнае падабенства з другім чалавекам.

  • Мой д.

двайнік​2, ✂, м.

Двухпудовая гіра.

  • Спартсмен практыкуецца з двайніком.

двайны, ✂.

  1. Які складаецца з дзвюх аднародных частак, двух аднародных прадметаў.

    • Чамадан з двайным дном.
  2. У два разы большы, падвойны.

    • Д. расход.

○

  • Двайная бухгалтэрыя — від бухгалтарскага ўліку, пры якім уліковыя аперацыі адлюстроўваюцца двойчы ў розных кнігах.

двайняты, ✂, н. (разм.).

Двое дзяцей, якіх адначасова нарадзіла адна маці.

дванаццаціперсны:

  • дванаццаціперсная кішка — пачатковая частка тонкай кішкі чалавека, якая ідзе ад страўніка [назву атрымала ад даўжыні, роўнай 12 пярстам, г.зн. пальцам, у іх папярочніку].

дванаццаць, ліч.

Лічба і колькасць 12.

  • Тры разы па чатыры — д.
  • Д. месяцаў.

|| парадкавы ліч. дванаццаты, ✂.

дваранін, ✂, м.

Асоба, якая належала да дваранства.

|| ж. дваранка, ✂.

|| прым. дваранскі, ✂.

дваранства, ✂, н.

У феадальным і, пазней, у капіталістычным грамадстве: прывілеяваны пануючы клас (памешчыкаў і вышэйшых чыноўнікаў, якія выслужыліся перад уладай).

|| прым. дваранскі, ✂.

дварняк, ✂, м. (разм.).

Дваровы сабака простай пароды.

  • Насустрач нам кінуўся здаравенны д.