Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

травіць​1, ✂; незак. (спец.).

Апрацоўваць паверхню чаго-н. кіслатой або іншымі хімічнымі рэчывамі для атрымання ўзору.

|| зак. вытравіць, ✂.

|| наз. траўленне, ✂.

|| прым. травільны, ✂.

травіць​2, ✂; незак.

Таптаць (лугі, палі), з’ядаць пасевы; рабіць патраву.

  • Т. пасевы.

◊

  • Козамі сена травіць (разм. неадабр.) — разбазарваць дабро.

|| зак. патравіць, ✂ і стравіць, ✂.

травіць​3, ✂; незак. (спец.).

  1. Выпускаць, адпускаць, аслабляць канат, снасць і пад., змяншаючы нацяжэнне.

    • Т. канат.
  2. Выпускаць пару, газ, паветра, змяншаючы ціск.

травіць​4, ✂; незак.

Засвойваць у працэсе стрававання, ператраўліваць.

травянець, ✂; незак.

Зарастаць травой.

  • Агарод травянее.

травяністы, ✂.

  1. Які зарос травою.

    • Т. бераг.
  2. Які з’яўляецца травой, складаецца з травы.

    • Т. луг.

|| наз. травяністасць, ✂.

трагедыя, ✂, ж.

  1. Драматычны твор, у аснове якога ляжыць непрымірымы жыццёвы канфлікт, сутыкненне характараў і пад., што часцей за ўсё заканчваецца смерцю героя.

  2. Жудасная, страшная падзея; няшчасце.

|| прым. трагедыйны, ✂.

|| наз. трагедыйнасць, ✂.

трагізм, ✂, м.

  1. Трагічны элемент у мастацкім творы.

    • Спектакль поўны трагізму.
  2. Тое, што і трагічнасць (у 2 знач.).

    • Т. падзей.

трагік, ✂, м.

  1. Акцёр, які выконвае трагічныя ролі.

  2. Аўтар трагедый.

трагікамедыя, ✂, ж.

  1. Драматычны твор, у якім спалучаюцца рысы трагедыі і камедыі.

  2. перан. Сумная і разам з тым смешная падзея.

|| прым. трагікамічны, ✂.