Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экзальтаваны, ✂, ж. (кніжн.).

Які знаходзіцца ў стане павышанай узбуджальнасці, прасякнуты экзальтацыяй.

  • Э. чалавек.

|| наз. экзальтаванасць, ✂.

экзальтацыя, ✂, ж. (кніжн.).

Стан павышанай узбуджальнасці.

  • Слухачы ў экзальтацыі.

|| прым. экзальтацыйны, ✂.

экзамен, ✂, м.

  1. Праверка ведаў па якім-н. вучэбным прадмеце.

    • Э. па фізіцы.
  2. перан. Якое-н. выпрабаванне, праверка.

    • Э. на смеласць.

|| прым. экзаменацыйны, ✂.

экзаменавацца, ✂; незак.

Здаваць экзамен.

|| зак. праэкзаменавацца, ✂.

экзаменаваць, ✂; незак.

Правяраць веды па якім-н. прадмеце.

|| зак. праэкзаменаваць, ✂.

экзаменатар, ✂, м.

Выкладчык, які прымае экзамен.

|| ж. экзаменатарка, ✂.

|| прым. экзаменатарскі, ✂.

экзарх, ✂, м.

У праваслаўнай царкве: галава асобнай царкоўнай ці самастойнай царквы, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

экзатычны, ✂.

  1. гл. экзотыка.

  2. перан. Які здзіўляе сваёй незвычайнасцю, дзівосны, вычварны.

    • Экзатычная прычоска.
    • Экзатычная знешнасць.
    • Экзатычна (прысл.) апранацца.

|| наз. экзатычнасць, ✂.

экзекутар, ✂, м. (уст.).

  1. У царскай Расіі: чыноўнік па гаспадарчай частцы і па нагляду за знешнім парадкам у якой-н. дзяржаўнай установе.

  2. Той, хто ўчыняе экзекуцыю.

|| прым. экзекутарскі, ✂.

экзекуцыя, ✂, ж. (уст. кніжн.).

Цялеснае пакаранне.

|| прым. экзекуцыйны, ✂.