Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нікуды, прысл.

Ні ў якое месца; ні ў якім напрамку.

  • Н. не пайду.
  • Дарога н. не вартая (вельмі дрэнная).

нікудышны, (разм.).

Нікуды не варты, дрэнны.

  • Н. работнік.

|| наз. нікудышнасць, .

нікчэмны, .

  1. Неістотны, нязначны.

    • Нікчэмная крыўда.
  2. Нізкі ў маральных адносінах, нягодны.

    • Н. чалавек.
  3. Вельмі дрэнны, няўдалы, малы.

    • Н. ўраджай.

|| наз. нікчэмнасць, .

німб, , м.

Сімвал святасці—ззянне ў выглядзе круга вакол галавы (на іконах, карцінах рэлігійнага зместу).

|| прым. німбавы, .

німфа, , ж.

У грэчаскай міфалогіі: бажаство ў выглядзе жанчыны, якое ўвасабляе розныя сілы прыроды.

  • Лясная н.
  • Марская н.

ніпель, , м. (спец.).

Металічная злучальная трубка з разьбой на канцах.

|| прым. ніпельны, .

нірвана, , ж.

Паводле вучэння будыстаў: стан спакою і шчасця, які дасягаецца адмаўленнем ад усіх жыццёвых клопатаў і імкненняў.

  • Апусціцца ў нірвану (перан. паглыбіцца ў стан спакою).

ніт1, , м.

Металічны стрыжань, які мае на адным канцы галоўку, а на другім — разьбу, на якую накручваецца гайка; болт.

|| прым. нітавы, .

ніт2, , м.

  1. Злучэнне ніцяных петляў у ткацкім станку для падымання нітак асновы.

    • Укідаць аснову ў ніты.
  2. Спосаб ткання, ад якога залежыць від перапляцення ніцей у тканіне.

    • Абрус у шаснаццаць нітоў.

нітавацца, ; незак.

Злучацца нітамі.

|| зак. знітавацца, .