Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цэль, , ж.

Прадмет, месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок, мішэнь.

  • Страляць у ц.

цэльны, .

  1. З аднаго рэчыва, з аднаго куска, суцэльны.

    • Ц. мармур.
    • Цэльная металічная трубка.
  2. Неразбаўлены, натуральны.

    • Цэльнае малако.
  3. перан. Якому ўласціва ўнутранае адзінства.

    • Ц. характар.

|| наз. цэльнасць, .

цэлюлоза, , ж.

Рэчыва з хімічна апрацаванай драўніны, сцёблаў некаторых раслін, якое ідзе на выраб паперы, штучнага шоўку, выбуховых сродкаў і пад.; клятчатка.

|| прым. цэлюлозны, .

цэмент, , м.

  1. Мінеральнае парашкападобнае рэчыва, здольнае ўтвараць з вадой масу, якая хутка зацвердзявае; служыць для вырабу бетону і будаўнічых раствораў.

    • Ц. баіцца вільгаці.
  2. Касцяная тканка, якая пакрывае корань і шыйку зуба.

  3. Матэрыял, які ўжыв. для пламбавання зубоў.

|| прым. цэментны, і цэментавы, .

цэментавальны, .

Які служыць, прызначаны для цэментавання.

  • Ц. агрэгат.

цэментаваць, ; зак. і незак.

  1. Падвергнуць (падвяргаць) цэментацыі (у 1 і 3 знач.).

  2. Заліць (заліваць) цэментам.

  3. перан. Згуртаваць (гуртаваць), з’яднаць (яднаць) (высок.).

    • Ц. рады аднадумцаў.

|| зак. зацэментаваць, і сцэментаваць, .

|| наз. цэментаванне, .

цэментацыя, , ж. (спец.).

  1. Спосаб умацавання грунтоў, бетонных кладак і пад. шляхам увядзення ў іх пад ціскам вадкага цэментнага раствору.

  2. Працэс дабывання з раствораў золата, серабра, медзі іх выцясненнем (як больш электрададатных) менш высакароднымі металамі (менш электрададатнымі).

  3. Насычэнне паверхні малавугляроднай сталі вугляродам пры высокай тэмпературы з мэтай стварэння цвёрдага паверхневага слоя.

  4. Геалагічны працэс счаплення састаўных частак горнай пароды растворанымі мінеральнымі рэчывамі.

|| прым. цэментацыйны, .

цэнаўтварэнне, , н. (спец.).

Працэс фарміравання цэн на тавары і сістэмы цэн наогул.

  • Рэформа цэнаўтварэння.

|| прым. цэнаўтваральны, .

цэнз, , м. (спец.).

Умовы, якія дапускаюць чалавека да карыстання тымі ці іншымі палітычнымі правамі.

  • Узроставы ц.
  • Выбарчы ц.

|| прым. цэнзавы, .

цэнзар, , м.

Службовая асоба, якая ажыццяўляе цэнзуру.

|| прым. цэнзарскі, .