Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цытра2, , ж. (разм. зневаж.).

Пра расфуфыраную, легкадумную жанчыну.

  • Завёў сабе нейкую цытру.

цытраль, , м. (спец.).

Сінтэтычнае рэчыва, якое мае пах лімона.

|| прым. цытральны, .

цытрамон, , м.

Лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры галаўных болях, неўралгіі.

цытрон, , м.

Вечназялёная субтрапічная цытрусавая расліна сямейства ружавых, а таксама падобныя на лімоны, жоўтыя ці аранжавыя плады гэтай расліны.

|| прым. цытронны, .

цытрусавод, , м.

Спецыяліст па цытрусаводству.

цытрусаводства, , н.

Развядзенне цытрусавых як галіна народнай гаспадаркі.

|| прым. цытрусаводчы, .

цытрусавыя, , н.

Тое, што і цытрусы.

  • Пасадкі цытрусавых.

цытрусы, , м.

Вечназялёныя пладовыя расліны, да якіх адносіцца лімон, апельсін, мандарын, грэйпфрут і інш.

  • Каўказскія ц.

|| прым. цытрусавы, .

  • Цытрусавыя культуры.

цытрын, , м.

Мінерал, разнавіднасць горнага хрусталю жоўтага колеру.

|| прым. цытрынны, і цытрынавы, .

цыферблат, , м.

Пласцінка з дзяленнямі, па якіх рухаецца стрэлка ў гадзінніках, вымяральных прыборах.

|| прым. цыферблатны, .