Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дасканалы, ✂.

  1. Непараўнальны па грунтоўнасці, майстэрству выканання.

    • Дасканалае даследаванне.
  2. Дэталёвы, падрабязны разгляд чаго-н.

    • Д. аналіз фактаў.
    • Дасканала (прысл.) разгледзець.

|| наз. дасканаласць, ✂.

даскочыць, ✂; зак.

  1. Скочыўшы, дасягнуць якога-н. месца.

  2. Дамагчыся свайго.

    • Ён усюды даскочыць (разм.).

даслаць​1, ✂; зак.

  1. Паслаць дадаткова належную суму грошай.

    • Д. сорак восем рублёў за пуцёўку.
  2. Прасунуць да пэўнага месца (патрон, снарад; спец.).

    • Д. патрон у патроннік.
  3. Адправіць карэспандэнцыю і пад.

    • Д. пакет з дакументамі.

|| незак. дасылаць, ✂.

|| наз. дасылка, ✂ і дасыланне, ✂.

даслаць​2, ✂; зак.

Пакрываючы паверхню, скончыць рассцілку чаго-н.

  • Д. лён.

|| незак. дасцілаць, ✂.

даследаванне, ✂, н.

  1. гл. даследаваць.

  2. Навуковая праца.

    • Д. па гісторыі беларускага народа.

даследаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Падвергнуць (падвяргаць) навуковаму вывучэнню.

    • Д. законы прыроды.
    • Д. састаў рэчыва.
  2. зак. і незак., каго-што. Абследаваць, агледзець (-лядаць) для высвятлення, устанаўлення чаго-н.

    • Д. хворага.
    • Д. мясцовасць.
  3. зак., што. Скончыць следства.

    • Д. крымінальную справу.

|| наз. даследаванне, ✂.

даследнік, ✂, м.

Той, хто праводзіць дослед.

  • Гэта быў заўзяты і мудры д.

|| ж. даследніца, ✂.

|| прым. даследніцкі, ✂.

даследчы, ✂.

Які адносіцца да навуковага даследавання.

  • Д. інстытут.
  • Даследчая праца.

даследчык, ✂, м.

Той, хто займаецца навуковымі даследаваннямі.

|| ж. даследчыца, ✂.

|| прым. даследчыцкі, ✂.

даслоўны, ✂.

Зусім дакладны, слова ў слова перададзены.

  • Д. пераклад.
  • Даслоўна (прысл.) перадаць размову.

|| наз. даслоўнасць, ✂.