Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чырвоны, ✂.

  1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра, што ідзе перад аранжавым; колеру крыві.

    • Чырвоныя памідоры.
    • Ч. аловак.
  2. Пачырванелы ад прыліву крыві да скуры.

    • Ч. твар.
  3. Звязаны з рэвалюцыйнай дзейнасцю, з савецкім ладам, з Чырвонай Арміяй.

    • Ч. камандзір.
    • Чырвоныя (наз.) ўступалі ў горад.
  4. У народнай мове і паэзіі для абазначэння чаго-н. прыгожага, яснага, светлага і пад.

    • Чырвонае сонейка.
    • Чырвоная раніца.
  5. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.

    • Ч. перац.

○

  • Чырвонае віно — віно, прыгатаванае з цёмных гатункаў вінаграду.

  • Чырвоная кніга — кніга Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў, якая змяшчае ў сабе кароткія звесткі аб распаўсюджанні, колькасці, біялогіі і мерах аховы рэдкіх відаў жывёлы і раслін усяго свету.

  • Чырвоная рыба — рыба сямейства асятровых.

  • Чырвоны гальштук — тое, што і піянерскі гальштук.

  • Чырвоны напал — такая ступень нагрэву, пры якой металы пачынаюць свяціцца чырвоным святлом.

  • Чырвоны радок — першы радок абзаца.

  • Чырвоны лес — хваёвы лес.

  • Чырвоная ікра — ікра ласасёвых рыб.

|| наз. чырвань, ✂.

чырвы, ✂, ж.

Картачная масць з малюнкам у выглядзе чырвоных сэрцаў.

|| прым. чырвовы, ✂.

  • Ч. ніжнік.

чырк у знач. вык. (разм.).

Чыркнуў.

  • Ч. запалкай аб карабок.

чыркаць, ✂; незак.

  1. Праводзіць чым-н. па чым-н., пакідаючы след, лінію.

    • Ч. запалкай па карабку.
  2. Хутка, неакуратна пісаць.

  3. Утвараць характэрныя гукі (пра некаторых птушак).

|| аднакр. чыркануць, ✂ і чыркнуць, ✂.

|| наз. чырканне, ✂.

чырок, ✂, м.

Невялікая вадаплаўная птушка падсямейства качак.

|| прым. чырковы, ✂.

чырыкаць, ✂; незак.

Тое, што і цырыкаць.

|| аднакр. чырыкнуць, ✂.

|| наз. чырыканне, ✂.