чырвоны,
-
Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра, што ідзе перад аранжавым; колеру крыві.
- Чырвоныя памідоры.
- Ч. аловак.
-
Пачырванелы ад прыліву крыві да скуры.
- Ч. твар.
-
Звязаны з рэвалюцыйнай дзейнасцю, з савецкім ладам, з Чырвонай Арміяй.
- Ч. камандзір.
- Чырвоныя (
наз. ) ўступалі ў горад.
-
У народнай мове і паэзіі для абазначэння чаго
-н. прыгожага, яснага, светлагаі пад. - Чырвонае сонейка.
- Чырвоная раніца.
-
Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.
- Ч. перац.
-
іншыя значэнні:
Чырвонае віно — віно, прыгатаванае з цёмных гатункаў вінаграду.
Чырвоная кніга — кніга Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў, якая змяшчае ў сабе кароткія звесткі аб распаўсюджанні, колькасці, біялогіі і мерах аховы рэдкіх відаў жывёлы і раслін усяго свету.
Чырвоная рыба — рыба сямейства асятровых.
Чырвоны гальштук — тое, што і піянерскі гальштук.
Чырвоны напал — такая ступень нагрэву, пры якой металы пачынаюць свяціцца чырвоным святлом.
Чырвоны радок — першы радок абзаца.
Чырвоны лес — хваёвы лес.
Чырвоная ікра — ікра ласасёвых рыб.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)