Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

таварняк, , м. (разм.).

Таварны поезд.

таварыскі, .

  1. Які мае адносіны да таварыша (у 1 знач.).

    • Таварыская падтрымка.
  2. Шчыры, сяброўскі.

    • Таварыская размова.
  3. Кампанейскі, згаворлівы.

  4. Які не мае афіцыйнага характару (пра спартыўныя спаборніцтвы).

    • Таварыская сустрэча па футболу.

  • Таварыскі суд — грамадскі суд для разгляду спраў, звязаных з парушэннем дысцыпліны, грамадскага парадку і пад.

|| наз. таварыскасць, .

таварыства, , н.

  1. Блізкасць, заснаваная на таварыскіх адносінах.

    • Баявое т.
    • Цаніць дружбу і т.
  2. Аб’яднанне людзей для якой-н. мэты, установа, арганізацыя.

    • Т. па ахове прыроды.
    • Спартыўнае т.

таварыш, , м.

  1. Чалавек, блізкі каму-н. па агульнасці поглядаў, дзейнасці, умовах жыцця і пад.

    • Школьны т.
  2. Пры савецкай уладзе (звычайна перад прозвішчам, званнем, назвай прафесіі): зварот да грамадзяніна (у 2 знач.), а таксама яго ўпамінанне, абавязковы зварот ці ўпамінанне ў адносінах да члена камуністычнай або дружалюбнай партыі.

    • Вітаць таварышаў з дружалюбных краін.
  3. У назвах службовых асоб — памочнік, намеснік (уст.).

    • Т. пракурора.

|| ж. таварышка, .

таварышаваць, ; незак. (разм.).

Быць таварышамі з кім-н.

|| наз. таварышаванне, .

таверна, , ж.

Невялікі шынок, карчма (у Італіі і некаторых іншых краінах).

тавот, , м.

Густая змазка для машын і механізмаў.

|| прым. тавотны, .

тагасветны, .

У рэлігійных уяўленнях: незямны, замагільны, пасмяротны.

тагачасны, .

  1. Які існаваў у мінулым, у тыя часы, пра якія ідзе гаворка.

  2. Які адносіцца да аднаго часу, да адной эпохі з кім-, чым-н.

|| наз. тагачаснасць, .

таджыкі, , м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Таджыкістана.

|| ж. таджычка, .

|| прым. таджыкскі, .