таварыскі прыметнік

  1. Які мае адносіны да таварыша (у 1 знач.).

    • Таварыская падтрымка.
  2. Шчыры, сяброўскі.

    • Таварыская размова.
  3. Кампанейскі, згаворлівы.

  4. Які не мае афіцыйнага характару (пра спартыўныя спаборніцтвы).

    • Таварыская сустрэча па футболу.

Таварыскі суд — грамадскі суд для разгляду спраў, звязаных з парушэннем дысцыпліны, грамадскага парадку і пад.

|| назоўнік: таварыскасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)