Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крэп, ✂, м.

  1. Шаўковая або шарсцяная тканіна з шурпатай паверхняй.

  2. Чорная празрыстая тканіна, а таксама жалобная павязка з такой тканіны.

|| прым. крэпавы, ✂.

крэпасць​1, ✂, ж.

Умацаваны пункт з доўгачасовымі абараняльнымі збудаваннямі.

  • Брэсцкая к.

|| прым. крапасны, ✂.

  • К. вал.

крэпасць​2, ✂, ж.

Дакумент аб куплі і продажу нерухомай маёмасці ў дарэвалюцыйнай Расіі.

  • Купчая к.

крэпдэшын, ✂, м.

Тонкая тканіна з натуральнага шоўку.

|| прым. крэпдэшынавы, ✂.

крэпнуць, ✂; незак. (разм.).

Дранцвець, нямець ад холаду.

  • Рукі крэпнуць.

крэсіва, ✂, н.

Кавалак сталі для высякання агню з крэменю.

крэсла, ✂, н.

  1. Шырокі прадмет мэблі для сядзення са спінкай і падлакотнікамі.

    • Мяккае к.
    • К.-ложак (якое раскладаецца і выкарыстоўваецца ў якасці ложка).
  2. Прадмет мэблі для сядзення са спінкай, але без падлакотнікаў.

    • Драўлянае к.
    • Расставіць крэслы ў зале.
  3. (звычайна з азначэннем), перан. Месца работы, пасада (разм.).

    • Заняць міністэрскае к.
  4. Устаўка ў штанах у выглядзе кліноў (разм.).

|| памянш. крэсельца, ✂.

|| прым. крэсельны, ✂.

крэсліць, ✂; незак.

  1. Выкрэсліваць, перакрэсліваць напісанае.

    • К. рукапіс.
  2. Праводзіць па чым-н. рысы, пакідаючы сляды ў выглядзе ліній.

    • К. па сцяне мелам.

|| наз. крэсленне, ✂.

крэсці, ✂, н. (разм.).

Тое, што і трэфы.

крэцін, ✂, м.

  1. Хворы на крэцінізм (у 1 знач.).

  2. Разумова абмежаваны, тупы чалавек лаянк.).

|| ж. крэцінка, ✂.

|| прым. крэцінскі, ✂.