крэсла, , н.

  1. Шырокі прадмет мэблі для сядзення са спінкай і падлакотнікамі.

    • Мяккае к.
    • К.-ложак (якое раскладаецца і выкарыстоўваецца ў якасці ложка).
  2. Прадмет мэблі для сядзення са спінкай, але без падлакотнікаў.

    • Драўлянае к.
    • Расставіць крэслы ў зале.
  3. (звычайна з азначэннем), перан. Месца работы, пасада (разм.).

    • Заняць міністэрскае к.
  4. Устаўка ў штанах у выглядзе кліноў (разм.).

|| памянш. крэсельца, .

|| прым. крэсельны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)