Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ільновалакно, ✂ і льновалакно, ✂, н.

Валакно лёну.

ільнокамбінат, ✂ і льнокамбінат, ✂, м.

Прадпрыемства, якое займаецца апрацоўкай лёну, вытворчасцю льняных тканін і пастаўкай іх іншым прадпрыемствам.

  • Аршанскі л.

ільнопрадзільны, ✂ і льнопрадзільны, ✂.

Прызначаны для прадзення лёну.

  • Ільнопрадзільная фабрыка.

ільнотраста, ✂ і льнотраста, ✂, ж.

Вылежалыя або вымачаныя сцёблы лёну, з якіх атрымліваюць прадзільнае валакно.

  • Шаўкавістая л.

ільнянішча, ✂ і льнянішча, ✂, н.

Поле, з якога сабралі лён або на якім папярэдняй культурай быў лён.

ільняны, ✂ і льняны, ✂.

  1. Які мае адносіны да лёну.

    • Ільняное валакно.
    • Ільняная сарочка.
  2. Які мае адносіны да апрацоўкі лёну.

    • Ільняная прамысловасць.
  3. Які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну.

    • Ільняныя валасы.

ілюзія, ✂, ж.

  1. Скажонае ўяўленне, уражанне, заснаванае на падмане пачуццяў.

    • Аптычная і.
  2. перан. Надзея на што-н., пазбаўленая рэальных падстаў; мара.

    • Цешыць сябе ілюзіямі.
  3. Праграмны нумар ілюзіяніста (спец.).

|| прым. ілюзорны, ✂ і ілюзійны, ✂.

  • Ілюзорны падман пачуццяў.
  • Ілюзійная праграма.

ілюзіяніст, ✂, м.

Эстрадна-цыркавы артыст, які паказвае складаныя фокусы, часта з прымяненнем спецыяльнай апаратуры.

|| ж. ілюзіяністка, ✂.

|| прым. ілюзіянісцкі, ✂.

ілюзорны, ✂.

  1. гл. ілюзія.

  2. Створаны ілюзіяй; уяўны, несапраўдны.

    • Ілюзорныя спадзяванні.

|| наз. ілюзорнасць, ✂.

ілюмінаваць, ✂; зак. і незак.

Упрыгожыць (-жваць) ілюмінацыяй.

  • І. вуліцы.