Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ілюзія, ✂, ж.

  1. Скажонае ўяўленне, уражанне, заснаванае на падмане пачуццяў.

    • Аптычная і.
  2. перан. Надзея на што-н., пазбаўленая рэальных падстаў; мара.

    • Цешыць сябе ілюзіямі.
  3. Праграмны нумар ілюзіяніста (спец.).

|| прым. ілюзорны, ✂ і ілюзійны, ✂.

  • Ілюзорны падман пачуццяў.
  • Ілюзійная праграма.

ілюзіяніст, ✂, м.

Эстрадна-цыркавы артыст, які паказвае складаныя фокусы, часта з прымяненнем спецыяльнай апаратуры.

|| ж. ілюзіяністка, ✂.

|| прым. ілюзіянісцкі, ✂.

ілюзорны, ✂.

  1. гл. ілюзія.

  2. Створаны ілюзіяй; уяўны, несапраўдны.

    • Ілюзорныя спадзяванні.

|| наз. ілюзорнасць, ✂.

ілюмінаваць, ✂; зак. і незак.

Упрыгожыць (-жваць) ілюмінацыяй.

  • І. вуліцы.

ілюмінатар, ✂, м.

Круглае акно ў борце самалёта, касмічнага карабля або судна, якое герметычна закрываецца.

  • Глядзець праз і.

|| прым. ілюмінатарны, ✂.

ілюмінацыя, ✂, ж.

Яркае асвятленне вуліц, будынкаў у сувязі са святам, урачыстасцю.

  • Святочная і.

|| прым. ілюмінацыйны, ✂.

ілюстраваць, ✂; зак. і незак.

  1. Даць (даваць) малюнкі, якія суправаджаюць, паясняюць змест твора.

    • І. кнігу.
  2. перан. Пацвердзіць (пацвярджаць) чым-н. наглядным, канкрэтным.

    • І. адказ прыкладамі.

|| зак. праілюстраваць, ✂.

|| наз. ілюстрацыя, ✂ і ілюстраванне, ✂.

ілюстратар, ✂, м.

Мастак, які ілюструе кнігі.

|| прым. ілюстратарскі, ✂.

ілюстрацыя, ✂, ж.

  1. гл. ілюстраваць.

  2. Малюнак у кнізе, часопісе, які суправаджае тэкст або тлумачыць змест.

    • Альбом з ілюстрацыямі.
  3. Прыклад, які дапаўняе, пацвярджае што-н.

|| прым. ілюстрацыйны, ✂.

  • І. матэрыял.