Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ігрок, ✂, м.

  1. Удзельнік якой-н. ігры (спартыўнай, картачнай і інш.).

    • І. у шахматы.
    • Заўзяты і.
  2. Музыкант (разм.).

ігрышча, ✂, н. (разм.).

Збор моладзі для гульняў, танцаў і іншых забаў.

  • Спраўляць і.

ігрэк, ✂, м.

У матэматыцы: абазначэнне (лацінскай літарай «у») невядомай ці пераменнай велічыні.

ігумен, ✂, м.

Настаяцель праваслаўнага манастыра.

|| прым. ігуменскі, ✂.

ігумення, ✂, ж.

Настаяцельніца праваслаўнага манастыра.

ідал, ✂, м.

  1. Статуй, якому язычнікі пакланяліся як бажаству.

  2. Нягоднік (разм. лаянк.).

    • Гэты і. высадзіў шыбу.

|| прым. ідальскі, ✂.

ідалапаклоннік, ✂, м.

Той, хто пакланяецца ідалам (у 1 знач.).

ідалапаклонства, ✂, н.

Пакланенне ідалам як рэлігійны культ.

|| прым. ідалапаклонніцкі, ✂.

ідыёма, ✂, ж.

У мовазнаўстве: выраз, сэнс якога не вызначаецца асобнымі значэннямі слоў, што ў яго ўваходзяць, напр. лынды біць.

|| прым. ідыяматычны, ✂.

ідыёт, ✂, м.

  1. Разумова адсталы, недаразвіты ад нараджэння чалавек.

  2. Дурань, тупіца (разм. лаянк.).

|| ж. ідыётка, ✂.