Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

этылен, ✂, м.

Бясколерны газ, які складаецца з вугляроду і вадароду і выкарыстоўваецца для атрымання поліэтылену, этылавага спірту і інш.

|| прым. этыленавы, ✂.

этымалагізаваць, ✂; незак. (спец.).

Займацца этымалагізацыяй.

|| наз. этымалагізаванне, ✂.

этымалагізацыя, ✂, ж. (спец.).

Устанаўленне этымалогіі якога-н. слова.

этымалогія, ✂, ж.

  1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне і роднасныя сувязі слоў.

  2. Паходжанне таго або іншага слова ці выразу.

○

  • Народная этымалогія (спец.) — пераробка запазычанага слова па ўзору блізкага па гучанню слова роднай мовы.

|| прым. этымалагічны, ✂.

  • Э. слоўнік.

этымолаг, ✂, м.

Спецыяліст па этымалогіі (у 1 знач.).

этымон, ✂, м.

У мовазнаўстве: зыходныя формы і значэнні зыходнага слова або наогул моўнай адзінкі, што ўзнаўляецца і ад якіх паходзіць слова дадзенай мовы.

этычны, ✂.

  1. гл. этыка.

  2. Які адпавядае правілам этыкі (у 2 знач.).

    • Э. ўчынак.
    • Этычна (прысл.) паводзіць сябе.

|| наз. этычнасць, ✂.