Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чысцільшчык, ✂, м.

Работнік, які займаецца чысткай чаго-н.

  • Ч. дымаходаў.
  • Ч. ботаў.

|| ж. чысцільшчыца, ✂.

чысціня, ✂, ж.

Тое, што і чыстата.

чысціцца, ✂; незак.

Чысціць (у 1 знач.) сябе ці сваё адзенне, абутак.

|| зак. вычысціцца, ✂ і пачысціцца, ✂.

|| наз. чышчанне, ✂ і чыстка, ✂.

чысціць, ✂; незак.

  1. Рабіць чыстым, здымаючы гразь, пыл і пад. з паверхні чаго-н.

    • Ч. касцюм.
    • Ч. снег.
  2. Здымаць лупіны, скуру, луску і пад. (з гародніны, садавіны, рыбы і інш.; разм.).

    • Ч. бульбу.
    • Ч. рыбу.
  3. Вызваляць ад смецця, ад шкодных элементаў.

    • Ч. зубы.
    • Ч. сад.
  4. перан. Абкрадаць, рабаваць (разм.).

  5. перан. Лаяць каго-н., сварыцца на каго-н. (разм.).

|| зак. вычысціць, ✂, ачысціць, ✂ і пачысціць, ✂.

|| наз. чыстка, ✂, чышчанне, ✂ і ачыстка, ✂.

|| прым. чысцільны, ✂.