Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цюфяк, ✂, м. (спец.).

Гнуткае пакрыццё каля мастоў, плацін для засцярогі рэчышча ракі і берагоў ад размыву.

цюхцяй, ✂, м. (разм. неадабр.).

Непаваротлівы, няспрытны, абыякавы да ўсяго чалавек; няўклюда.

|| ж. цюхцяйка, ✂.

|| прым. цюхцяйскі, ✂.

цюцелька, ✂, ж.:

  • цюцелька ў цюцельку — зусім дакладна, кропля ў кроплю.

цюцька, ✂, м. (разм.).

  1. Сабака.

    • Выскаленая пыса цюцькі.
  2. Ужыв. як лаянкавае слова.

    • Гэта не пан, а ц., якіх свет не бачыў.

цюцюпан, ✂, м.

Лугавая ці палявая расліна сямейства складанакветных з кветкамі, падобнымі на рамонак.

|| прым. цюцюпанавы, ✂.

цю-цю, у знач. вык. (разм. жарт.).

Ужыв. для абазначэння прапажы, знікнення чаго-н.

  • Грошыкі твае цю-цю!