Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цукравар, ✂, м.

Спецыяліст па цукраварству.

цукраварня, ✂, ж. (разм.).

Невялікі цукраварны завод.

цукраварства, ✂, н.

Прамысловая вытворчасць цукру з цукровых буракоў, трыснягу.

|| прым. цукраварны, ✂.

цукравацца, ✂; незак.

Набываць якасці цукру, ператварацца ў цукар, крышталізавацца ў цукар.

  • Мёд цукруецца.

цукраваць, ✂; незак. (разм.).

Пасыпаць, запраўляць цукрам, саладзіць.

  • Ц. кашу.

цукразавод, ✂, м.

Завод, на якім вырабляецца цукар (у 1 знач.).

|| прым. цукразаводскі, ✂.

цукразаводчык, ✂, м.

Уладальнік цукраварнага завода.

|| ж. цукразаводчыца, ✂.

цукраметр, ✂, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння канцэнтрацыі цукру ў растворах.

|| прым. цукраметравы, ✂.

цукранос, ✂, м.

Расліна, багатая цукрам.

|| прым. цукраносны, ✂.

цукрова-белы, ✂.

Белы, як цукар, чыста-белы.