Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цалок, , м. (разм.).

Чалавек, які метка пападае ў цэль.

цаля, , ж.

Мера даўжыні, адна дванаццатая фута, роўная 2,54 см.

|| прым. цалёвы, .

  • Цалёвая дошка.

цаляць, ; незак.

  1. Старацца папасці ў цэль.

    • Ц. снежкай у сябра.
  2. Пападаць, трапляць.

    • Кулі метка цалялі ў мішэнь.
  3. перан. Мець намер заняць якое-н. месца, пасаду (разм.).

    • Ц. у начальнікі.

|| наз. цалянне, .

цана, , ж.

  1. Грашовае выражэнне вартасці тавару; плата.

    • Зніжэнне цэн.
    • Ц. праезду аўтобусам.
  2. цаной (-ою): Ужыв. у значэнні: страціўшы што-н., ахвяраваўшы чым-н., перажыўшы што-н.

    • Дасягнуць перамогі цаной вялікіх страт.
    • Любой цаной дасягнуць мэты.
  3. перан. Значэнне, роля чаго-н.

    • Ц. слова.

  • Адпускная цана — цана, па якой прадаецца прадукцыя.

  • У цане (разм.) — дорага каштуе; высока цэніцца.

  • Цаны няма каму-чаму (разм. адабр.) — вельмі дарагі, вельмі высокай якасці.

|| прым. цэнасны, .

цаніцца, ; незак.

Мець пэўную цану; быць каштоўным.

  • Беларускія трактары дорага цэняцца.
  • Таленты высока цэняцца.

цаніць, ; незак.

  1. Вызначаць грашовы кошт каму-, чаму-н.

    • Ц. тавар.
  2. Прызнаваць цэннасць, значэнне каго-, чаго-н.

    • Ц. духоўныя якасці чалавека.
    • Ц. дружбу.

цап у знач. вык. (разм.).

Цапнуць.

  • Ц. за нагу.

цапаўё, , н.

Тое, што і цапільна.

цапацца, ; незак. (разм.).

  1. Хапацца рукамі, зубамі, кіпцюрамі і пад.

  2. перан. Сварыцца, спрачацца.

    • Ц. з-за дробязі.

|| зак. пацапацца, .

цапаць, ; незак. (разм.).

  1. Хапаць рукамі, зубамі, кіпцюрамі і пад.

  2. Лапаць, мацаць.

    • Не тваё, не цапай!

|| зак. сцапаць, .

|| аднакр. цапнуць, .

|| наз. цапанне, .