Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мысліцельны, ✂.

Які мае адносіны да мыслення, звязаны са здольнасцю мысліць.

  • М. працэс.

мысліцца, ✂; незак.

Уяўляцца ў мыслях.

мысліць, ✂; незак.

  1. Разважаць, супастаўляючы з’явы рэчаіснасці, думкі і робячы з іх вывады.

    • Лагічна м.
  2. Уяўляць у думках.

    • Не м. сябе без любімай працы.

|| наз. мысленне, ✂.

мысль, ✂, ж.

Тое, што і думка (у 1 знач.).

мытнік, ✂, м.

Служачы мытні, таможнік.

мытня, ✂, м.

Тое, што і таможня.

|| прым. мытны, ✂.

мыць, ✂; незак.

  1. Ачышчаць ад гразі, бруду вадой з мылам, якой-н. іншай вадкасцю.

    • М. дзіця.
    • Рука руку мые (прыказка: аб адносінах людзей, калі яны пакрываюць дрэнныя ўчынкі адзін аднаго).
  2. Абліваць вадой паверхню чаго-н.; абмываць.

    • Рака бераг мые (перан.).

|| зак. вымыць, ✂ і памыць, ✂.

|| звар. мыцца, ✂.

|| зак. вымыцца, ✂.

|| наз. мыццё, ✂.

|| прым. мыйны, ✂.

  • Мыйная машына.

мыш, ✂, ж.

Невялікі грызун з вострай мордачкай і доўгім хвастом.

|| памянш. мышка, ✂.

|| прым. мышыны, ✂.

  • М. колер (шэры).

мышалоўка, ✂, ж.

Пастка для лоўлі мышэй.

|| прым. мышаловачны, ✂.

мышаня, ✂ і мышанё, ✂, н.

Дзіцяня мышы.