Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дамрыст, , м.

Музыка, які іграе на домры.

|| ж. дамрыстка, .

дамскі, .

  1. гл. дама.

  2. Прызначаны для абслугоўвання жанчын.

    • Д. кравец.
    • Д. цырульнік.

дамчацца, ; зак. (разм.).

Вельмі хутка дабегчы, даехаць, даляцець да якога-н. месца.

  • Цягнік хутка дамчаўся да сталіцы.

дамчаць, ; зак.

  1. Вельмі хутка давезці да якога-н. месца.

    • Шафёр умомант дамчаў да вакзала.
  2. Тое, што і дамчацца (разм.).

    • Стаеннік вырваўся і хутка дамчаў да вадапою.

данасіць, ; зак.

  1. Скончыць насіць што-н., перанесці поўнасцю з аднаго месца на другое.

    • Д. салому ў пуню.
  2. Канчаткова знасіць (вопратку, абутак).

    • Д. боты да дзірак.
  3. каго. Нарадзіць у нармальны тэрмін.

    • Парадзіха данасіла дзіця.

|| незак. даношваць, .

данасць, , ж. (кніжн.).

Тое, што дадзена, што маецца ў наяўнасці, аб’ектыўная рэчаіснасць.

данесці1, ; зак.

  1. Несучы, даставіць да якога-н. месца.

    • Д. рэчы да вагона.
  2. Зрабіць чутным (пра гукі, пах і пад.).

    • Вецер данёс смалісты пах дыму.

|| незак. даносіць, .

данесці2, ; зак.

  1. Зрабіць службовае данясенне аб чым-н.

    • Разведка данесла камандаванню пра набліжэнне праціўніка.
  2. Зрабіць данос; тайна паведаміць.

    • Пра яго здраднікі данеслі паліцаям.

|| незак. даносіць, .

данесціся, ; зак.

  1. Зрабіцца чутным (пра гукі, пахі і пад.).

    • Да яго слыху данеслася стракатанне сарокі.
    • З навакольных лугоў данёсся пах сена.
  2. Распаўсюдзіцца, стаць вядомым.

    • Данеслася радасная вестка.

|| незак. даносіцца, .

данізу, прысл. (разм.).

Да самага нізу.

  • Зверху д.