Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эмірат, ✂, м.

Дзяржава, якая ўзначальваецца эмірам, кіруецца Саветам эміраў.

эмісар, ✂, м. (кніжн.).

Асоба, якую пасылаюць з палітычным даручэннем у другую краіну.

|| прым. эмісарскі, ✂.

эмісія​1, ✂, ж. (спец.).

Выпуск каштоўных папер, папяровых грошай.

|| прым. эмісійны, ✂.

  • Э. банк.

эмісія​2, ✂, ж. (спец.).

Выпраменьванне, выдзяленне якім-н. целам электронаў, іонаў, пазітронаў і пад. пад уздзеяннем награвання, асвятлення і інш.

  • Электронная э.

эмпірызм, ✂, м.

  1. Філасофскі напрамак, які прызнае пачуццёвае ўспрыманне і вопыт адзінай крыніцай пазнання і недаацэньвае значэнне паняццяў, тэарэтычных абагульненняў пры вывучэнні асобных фактаў, з’яў.

  2. Даследчы метад, заснаваны на апісанні фактаў, без далейшых заключэнняў і тэарэтычных абагульненняў (кніжн.).

|| прым. эмпірычны, ✂.

эмпірык, ✂, м.

  1. Паслядоўнік эмпірызму (у 1 знач.).

  2. Вучоны, які будуе свае даследаванні на эмпірызме (у 2 знач.; кніжн.).

эмпірычны, ✂.

  1. гл. эмпірызм і эмпірыя.

  2. Прасякнуты эмпірызмам (у 2 знач.).

    • Э. вывад.

|| наз. эмпірычнасць, ✂.

эмпірыя, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Чалавечы вопыт увогуле, успрыманне ўсяго знешняга органамі пачуццяў.

  2. Назіранне ў натуральных умовах у адрозненне ад эксперыменту.

|| прым. эмпірычны, ✂.

эмпірыякрытыцызм, ✂, м.

Суб’ектыўна-ідэалістычны напрамак у філасофіі і метадалогіі навукі канца 19 — пачатку 20 стст., які адмаўляе аб’ектыўнае існаванне матэрыяльнага свету і разглядае яго як з’яву свядомасці і спалучэнне адчуванняў індывіда.

эму, нескл., м.

Вялікая птушка атрада казуараў, падобная да страуса.