круціцца, ✂; незак.
-
Вярцецца па кругу або вакол сваёй восі.
-
Быць ахопленым віхравым рухам; кружыцца.
- Снег круціўся ля страхі.
- У паветры круціўся пыл.
-
Пастаянна быць дзе-н., ля каго-, чаго-н.
- Пастаянна к. ля магазіна.
- Дзіця круціцца ля бацькі.
-
Неспакойна паварочвацца то ў адзін, то ў другі бок, вярцецца.
-
перан. Быць у пастаянных клопатах, турботах.
- Цэлы дзень кручуся на кухні.
-
Хітрыць, выкручвацца (разм.).
- Як ні круціся, а праўда ёсць праўда.
-
Быць у любоўных адносінах з кім-н.; любіцца (разм.).
|| аднакр. крутнуцца, ✂ і крутануцца, ✂.
|| наз. кручэнне, ✂.
круціць, ✂; незак.
-
Вярцець па кругу.
-
Паварочваць то ў адзін, то ў другі бок.
-
Звіваючы, вырабляць, скручваць што-н.
- К. перавяслы.
- К. папяросу.
-
Звязваць, сцягваць.
-
Уздымаючы, прыдаваць віхравы рух чаму-н.
- Вецер круціць пыл.
- Мяцеліца круціць (без дап.).
-
Хітрыць, не даваць прамога адказу (разм.).
- Гэты чалавек праўду не гаворыць, а круціць.
-
Караючы, цягаць за вушы, валасы (разм.).
-
перан. Распараджацца па-свойму, камандаваць, не лічачыся з чыімі-н. інтарэсамі.
- Мужам круціла, як хацела (разм.).
-
Быць у любоўных адносінах з кім-н. (разм.).
-
Свідраваць дзіркі ў чым-н.
-
перан. Прычыняць рэзкі боль.
- Цэлы дзень круціць, усё ломіць.
|| зак. скруціць, ✂.
|| аднакр. крутнуць, ✂ і крутануць, ✂.
|| наз. кручэнне, ✂.
|| прым. круцільны, ✂.
кручкатвор, ✂, м. (неадабр.).
Чалавек, схільны да кручкатворства.
|| ж. кручкатворка, ✂.
|| прым. кручкатворскі, ✂.
кручкатворства, ✂, н.
Канцылярская валакіта, цяганіна, бюракратычныя прыдзіркі.
кручок, ✂, м.
-
Металічнае прыстасаванне з загібам на адным канцы для розных мэт.
-
Росчырк, завіток на пісьме.
-
перан. Прыдзірка, зачэпка да каго-н. (разм.).
-
Тое, што і кручкатвор (неадабр.).
-
Мера гарэлкі, роўная 250 г. (уст.).
|| прым. кручковы, ✂ і кручочны, ✂.
крушына, ✂, ж.
Невялікае лісцевае дрэва сямейства крушынавых з чорнымі неядомымі ягадамі, а таксама слабіцельная настойка з кары
гэтага дрэва.
|| прым. крушынавы, ✂.
- К. куст.
- Сямейства крушынавых (наз.).