круціцца,
-
Вярцецца па кругу або вакол сваёй восі.
- Свердзел круціцца.
-
Быць ахопленым віхравым рухам; кружыцца.
- Снег круціўся ля страхі.
- У паветры круціўся пыл.
-
Пастаянна быць дзе
-н. , ля каго-, чаго-н. - Пастаянна к. ля магазіна.
- Дзіця круціцца ля бацькі.
-
Неспакойна паварочвацца то ў адзін, то ў другі бок, вярцецца.
- К. на месцы.
-
перан. Быць у пастаянных клопатах, турботах.- Цэлы дзень кручуся на кухні.
-
Хітрыць, выкручвацца (
разм. ).- Як ні круціся, а праўда ёсць праўда.
-
Быць у любоўных адносінах з кім
-н. ; любіцца (разм. ).
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)