круціць, ; незак.

  1. Вярцець па кругу.

    • К. сячкарню.
    • К. кран.
  2. Паварочваць то ў адзін, то ў другі бок.

    • К. галавой.
  3. Звіваючы, вырабляць, скручваць што-н.

    • К. перавяслы.
    • К. папяросу.
  4. Звязваць, сцягваць.

    • К. рукі назад.
  5. Уздымаючы, прыдаваць віхравы рух чаму-н.

    • Вецер круціць пыл.
    • Мяцеліца круціць (без дап.).
  6. Хітрыць, не даваць прамога адказу (разм.).

    • Гэты чалавек праўду не гаворыць, а круціць.
  7. Караючы, цягаць за вушы, валасы (разм.).

    • К. сына за вуха.
  8. перан. Распараджацца па-свойму, камандаваць, не лічачыся з чыімі-н. інтарэсамі.

    • Мужам круціла, як хацела (разм.).
  9. Быць у любоўных адносінах з кім-н. (разм.).

  10. Свідраваць дзіркі ў чым-н.

  11. перан. Прычыняць рэзкі боль.

    • Цэлы дзень круціць, усё ломіць.

|| зак. скруціць, .

|| аднакр. крутнуць, і крутануць, .

|| наз. кручэнне, .

|| прым. круцільны, .

  • Круцільная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)