Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ільно... і (пасля галосных) льно...

Першая частка складаных слоў у знач. ільняны (льняны), які адносіцца да вырошчвання і апрацоўкі лёну, напр. ільнопрадукцыя, ільноапрацоўчы, ільнокамбайн, ільнопрадзенне.

ільновалакно, ✂ і льновалакно, ✂, н.

Валакно лёну.

ільнокамбінат, ✂ і льнокамбінат, ✂, м.

Прадпрыемства, якое займаецца апрацоўкай лёну, вытворчасцю льняных тканін і пастаўкай іх іншым прадпрыемствам.

  • Аршанскі л.

ільнопрадзільны, ✂ і льнопрадзільны, ✂.

Прызначаны для прадзення лёну.

  • Ільнопрадзільная фабрыка.

ільнотраста, ✂ і льнотраста, ✂, ж.

Вылежалыя або вымачаныя сцёблы лёну, з якіх атрымліваюць прадзільнае валакно.

  • Шаўкавістая л.

ільнянішча, ✂ і льнянішча, ✂, н.

Поле, з якога сабралі лён або на якім папярэдняй культурай быў лён.

ільняны, ✂ і льняны, ✂.

  1. Які мае адносіны да лёну.

    • Ільняное валакно.
    • Ільняная сарочка.
  2. Які мае адносіны да апрацоўкі лёну.

    • Ільняная прамысловасць.
  3. Які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну.

    • Ільняныя валасы.