Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ікра, ✂, ж.

  1. Маса зернепадобных яечак, якія адкладваюцца рыбамі, земнаводнымі, малюскамі і пад.

    • Класці ікру.
  2. Харчовы прадукт, які атрымліваецца шляхам апрацоўкі зернепадобных яечак рыбы.

    • Бутэрброд з ікрой.
  3. Яда з дробна пасечанай агародніны, грыбоў і інш. Кабачковая і.

    • І. з баклажанаў.

|| прым. ікраны, ✂.

ікраны, ✂.

  1. гл. ікра.

  2. Які мае ў сабе ікру.

    • Ікраная рыба.

ікрынка, ✂, ж.

Асобнае зярнятка ікры.

  • Ікрынкі набухлі.

ікрысты, ✂.

Які мае ў сабе многа ікры.

  • І. шчупак.

ікс, ✂, м.

  1. Абазначэнне (лац. літарай «х») невядомай або пераменнай велічыні ў матэматыцы.

  2. Умоўнае абазначэнне невядомай або знарок неназванай асобы.