ікра, ​, ж.

  1. Маса зернепадобных яечак, якія адкладваюцца рыбамі, земнаводнымі, малюскамі і пад.

    • Класці ікру.
  2. Харчовы прадукт, які атрымліваецца шляхам апрацоўкі зернепадобных яечак рыбы.

    • Бутэрброд з ікрой.
  3. Яда з дробна пасечанай агародніны, грыбоў і інш. Кабачковая і.

    • І. з баклажанаў.

|| прым. ікраны, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)