Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

этнас, ✂, м. (спец.).

Від устойлівай сацыяльнай групоўкі людзей, што ўзнік гістарычна (племя, народнасць, нацыя).

этнічны, ✂.

Які мае адносіны да якога-н. народа.

  • Э. склад насельніцтва.

○

  • Этнічная супольнасць — устойлівая сацыяльная група людзей (племя, народнасць, нацыя), якая ўзнікла гістарычна.

этнограф, ✂, м.

Спецыяліст па этнаграфіі.

этнолаг, ✂, м.

Спецыяліст па этналогіі.

этолаг, ✂, м.

Спецыяліст па эталогіі.

этрускі, ✂, м.

Старажытныя плямёны, якія насялялі ў 1-м тысячагоддзі да н. э. паўночны захад Апенінскага паўвострава.

|| прым. этрускі, ✂.

  • Этруская мова.

этыка, ✂, ж.

  1. Філасофскае вучэнне аб маралі, яе развіцці, прынцыпах, нормах і ролі ў грамадстве.

  2. Сукупнасць норм паводзін, мараль якой-н. грамадскай групы.

    • Навуковая э.
    • Урачэбная э.

|| прым. этычны, ✂.

этыкет, ✂, м.

Устаноўлены парадак паводзін, формы абыходжання ў якім-н. асяроддзі, грамадстве.

  • Дыпламатычны э.

|| прым. этыкетны, ✂.

этыкетка, ✂, ж.

Ярлык на чым-н. з фабрычным, гандлёвым кляймом, подпісам і пад.

  • Э. на бутэльцы.

|| прым. этыкетачны, ✂.

этыл, ✂, м.

Трупа з атамаў вугляроду і вадароду, якая ўваходзіць у састаў многіх арганічных злучэнняў.

|| прым. этылавы, ✂.

  • Э. спірт.