Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чыстасортны, ✂.

Не змешаны, адборны, вышэйшага, чыстага сорту.

  • Чыстасортная пшаніца.

|| наз. чыстасортнасць, ✂.

чыстата, ✂, ж.

  1. гл. чысты.

  2. Чысты стан чаго-н.

    • Захоўваць чыстату і парадак у кватэры, на рабочым месцы.

чыстацел, ✂, м.

Травяністая расліна сямейства макавых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў парасонападобныя суквецці, і млечным сокам.

чысты, ✂.

  1. Незабруджаны, свабодны ад бруду. Чыстая бялізна.

    • Чыстая падлога.
  2. Асабліва прыбраны, прызначаны не для штодзённых патрэб (разм.).

    • У чыстай палавіне хаты спалі дзеці.
  3. Пра работу: не цяжкі, нябрудны.

    • Ён працаваў на чыстай рабоце.
  4. Акуратна, чыста зроблены, прыгожа аздоблены.

    • Шкатулка чыстай работы.
  5. Са свабоднай, адкрытай, не занятай чым-н. паверхняй.

    • Чыстае поле.
    • Ч. ліст паперы.
    • Чыстае неба.
  6. Без пабочных дамешак, з нічым не змешаны, або з нязначнымі дамешкамі.

    • Ч. спірт.
    • Чыстая шэрсць.
    • Чыстае паветра.
    • Чыстая вада.
  7. Выразны ў гучанні, без пабочных шумаў; не ахрыплы.

    • Даносіўся ч. гук званоў.
    • Ч. голас салаўя.
  8. Які адпавядае пэўным нормам, правілам (пра мову, склад і пад.).

    • Гаварыў на чыстай беларускай мове.
  9. перан. Маральна бездакорны, сумленны, шчыры, праўдзівы, беззаганны.

    • Гэта быў чалавек крыштальна ч. ў маральных адносінах.
    • Чалавек з чыстым сумленнем.
    • Чыстыя пачуцці.
  10. Абсалютны, поўны (разм.).

    • Чыстая праўда.
    • Чыстая хлусня.
    • Гэта чыстая выпадковасць.
  11. Не звязаны з практычным прымяненнем; проціл. прыкладны.

    • Чыстая тэорыя.

○

  • Чыстая вага — вага чаго-н. без пасуды, без упакоўкі і пад.; нета.

|| наз. чыстата, ✂.

чысцец, ✂, м.

Тое, што і чысцілішча.

чысцець, ✂; незак.

Станавіцца чысцейшым.

  • Душой ч. у чысціні расы.

чысцёха, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Пра таго, хто вельмі любіць чысціню і імкнецца да чысціні.

  • Жонка мая вялікая ч.

чысцік​1, ✂, м.

Травяністая расліна сямейства губакветных з кветкамі, сабранымі ў мяцёлкі і шурпата-валасістым сцяблом.

чысцік​2, ✂, м.

Марская птушка атрада чысцікавых, якая жыве на скалах па берагах паўночных мораў.

|| прым. чысцікавы, ✂.

чысцілішча, ✂, н.

Паводле вучэння каталіцкай царквы: месца, дзе душы нябожчыкаў ачышчаюцца ад грахоў, перш чым папасці ў рай.

|| прым. чысцілішчны, ✂.