чысты,
-
Незабруджаны, свабодны ад бруду. Чыстая бялізна.
- Чыстая падлога.
-
Асабліва прыбраны, прызначаны не для штодзённых патрэб (
разм. ).- У чыстай палавіне хаты спалі дзеці.
-
Пра работу: не цяжкі, нябрудны.
- Ён працаваў на чыстай рабоце.
-
Акуратна, чыста зроблены, прыгожа аздоблены.
- Шкатулка чыстай работы.
-
Са свабоднай, адкрытай, не занятай чым
-н. паверхняй.- Чыстае поле.
- Ч. ліст паперы.
- Чыстае неба.
-
Без пабочных дамешак, з нічым не змешаны, або з нязначнымі дамешкамі.
- Ч. спірт.
- Чыстая шэрсць.
- Чыстае паветра.
- Чыстая вада.
-
Выразны ў гучанні, без пабочных шумаў; не ахрыплы.
- Даносіўся ч. гук званоў.
- Ч. голас салаўя.
-
Які адпавядае пэўным нормам, правілам (пра мову, склад
і пад. ).- Гаварыў на чыстай беларускай мове.
-
перан. Маральна бездакорны, сумленны, шчыры, праўдзівы, беззаганны.- Гэта быў чалавек крыштальна ч. ў маральных адносінах.
- Чалавек з чыстым сумленнем.
- Чыстыя пачуцці.
-
Абсалютны, поўны (
разм. ).- Чыстая праўда.
- Чыстая хлусня.
- Гэта чыстая выпадковасць.
-
Не звязаны з практычным прымяненнем;
проціл. прыкладны.- Чыстая тэорыя.
Чыстая вага — вага чаго
-н. без пасуды, без упакоўкіі пад. ; нета.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)